[ На главную ] [ В закладки ]
"СБ" в соцсетях

Последние комментарии на "РЭСПУБЛИКА":

Главная  РЭСПУБЛIКА - Новости Беларуси  Тема номера  Статья «Мяккі пуск»

Мяккі пуск


Два стартары беларуска-славенскага CП «Летрыка Бел» сталі пераможцамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікi Беларусь 2012 года»

Гісторыя прадпрыемства пачалася з сярэдзіны 1990-х гадоў, калі сусветна вядомая славенская кампанія «Iskra Avtoelektrika dd» пачала экспартаваць стартар на Мінскі трактарны завод. З ростам продажаў было вырашана не вазіць гатовую прадукцыю, а адкрыць вытворчае прадпрыемства ў Гродне для забеспячэння прадукцыяй буйных беларускіх пакупнікоў.

Першыя стартары выйшлі з канвеера СП у ліпені 2000 года. Еўрапейская якасць камплектуючых і тэхналагічнага абсталявання, падрыхтаваны персанал забяспечваюць высокую надзейнасць прадукцыі. Стартары маюць сертыфікат адпаведнасці Сістэмы сертыфікацыі ГОСТ Р, сертыфікаваны ў нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Стартары маркі AZJ пастаўляюцца на канвееры Мінскага трактарнага завода, Мінскага і Алтайскага маторных заводаў, ААТ «Лідаграпраммаш», а таксама на другасны рынак Беларусі, Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа. З 2004 года вырабляюцца камплектуючыя стартараў для экспарту ў Еўропу, у тым ліку на канвеер галоўнага заснавальніка-кампаніі.

На здымку: дырэктар прадпрыемства Вольга ПЛЕШАЧКОВА, інжынер-электронік Анатоль КУБАСАЎ і галоўны механік Віталь ШАЎЧЭНКА на ўчастку зборкі ротараў стартара.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Дата публикации: 06.03.2013
E-mail*
Доп.информация
Что отправить? АнонсСтатью целиком
 
Установите новостной виджет «СБ» на главную страницу Яндекс прямо сейчас!

Архив газеты

Декабрь 2014
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031